11 чэрвеня 2024, aўторак, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі футбаліст забіў адзін з самых хуткіх галоў у гісторыі

2
Беларускі футбаліст забіў адзін з самых хуткіх галоў у гісторыі

Мяч заляцеў у браму з цэнтра поля.

Беларускі футбаліст Мікалай Іваноў забіў адзін з самых хуткіх галоў у гісторыі, да таго ж яшчэ з цэнтра поля.

Ён вызначыўся на першых секундах матчу расейскай Д3 (другой лігі). Іваноў гуляе за пяцігорскі «Машук-КМВ». Беларус нанёс удар адразу пасля стартавага свістка і мяч ужо на 3-й секундзе заляцеў у сетку брамы «Хіміка», паведамляе «Еўрарадыё».

Мікалаю Іванову 24 гады. Ён пачынаў кар'еру ў менскім «Дынама», пасля былі «Гомель», «Іслач», «Нафтан», «Менск» і «Макслайн». У РФ футбаліст працаўладкаваўся ў 2024 годзе.

Аўтарам самага хуткага гола ў гісторыі футболу з'яўляецца шатландзец Гэвін Стоўкс, які вызначыўся ўдарам з цэнтра поля праз 2,1 секунды з пачатку гульні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках