29 траўня 2024, Серада, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына разграміла Латвію на чэмпіянаце свету ў хакеі

Нямеччына разграміла Латвію на чэмпіянаце свету ў хакеі

У паралельным матчы чэхі абгулялі датчанаў.

Хакеісты каманды Латвіі зведалі першую паразу на групавым этапе чэмпіянату свету ў Чэхіі, буйна саступіўшы камандзе Нямеччыны.

Матч групы B у Астраве закончыўся з лікам 8:1 (2:0, 5:1, 1:0). У немцаў дубль аформіў Джон-Джэйсан Петэрка.

Каманда Нямеччыны атрымала другую перамогу ў чатырох матчах і займае трэцяе месца ў групе. У Латвіі другі радок (тры перамогі).

У наступным матчы немцы 17 траўня згуляюць з казахстанцамі, а латвійцаў 18 траўня чакае сустрэча са швэдамі.

У паралельным матчы ў групе А чэхі абгулялі датчанаў – 7:4.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках