1 чэрвеня 2024, Субота, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўвялі санкцыі за спрыянне пастаўкам зброі паміж РФ і КНДР

2
ЗША ўвялі санкцыі за спрыянне пастаўкам зброі паміж РФ і КНДР

Пад абмежаванні трапілі два расейцы і тры расейскія кампаніі.

ЗША ўвялі санкцыі супраць двух расейцаў і трох расейскіх кампаній за спрыянне пастаўкам зброі паміж Расеяй і Паўночнай Карэяй. Пра гэта паведамляецца на сайце Мінфіна ЗША.

Пад абмежаванні патрапілі Рафаэль Газаран – уладальнік кампаніі «Рафорт», а таксама Аляксей Буднеў – кіраўнік кампаніі «Тэхналогіі». Самі арганізацыі таксама ўнесеныя ў санкцыйны спіс разам з кампаніяй «Транс-Капітал».

Паводле звестак Мінфіна ЗША, Газаран супрацоўнічаў з грамадзянінам Славакіі Ашотам Мкртычовым, які трапіў пад санкцыі ў сакавіку летась за спробу спрыяць угодам у пастаўках зброі паміж Расеяй і КНДР. Сцвярджаецца, што цягам 2023 года Газаран працаваў з Мкртычовым у арганізацыі падобных угодаў. Акрамя таго, Газаран «выкарыстоўваў "Транс-Капітал" для спрыяння ў адгрузцы і дастаўцы авіяцыйных кампанентаў паўночнакарэйскаму гандляру зброяй».

Буднеў у сакавіку 2023 года спрыяў пастаўкам у Расею ваеннага абсталявання сувязі, якое, верагодна, было вырабленае ў КНДР, паведамляе ўстанова.

«Сённяшнія дзеянні адлюстроўваюць наша імкненне перашкодзіць ваеннаму супрацоўніцтву КНДР з Расеяй, якое паглыбляецца», – заявіў намеснік міністра фінансаў ЗША ў фінансавай выведцы і барацьбе з тэрарызмам Браян Нэльсан.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках