14 чэрвеня 2024, Пятніца, 4:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ збілі два расейскія самалёты і гелікаптэр

3
УСУ збілі два расейскія самалёты і гелікаптэр
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Ва ўкраінскім Генштабе пацвердзілі страты ворага.

Сілы абароны Украіны знішчылі два расейскія самалёты і адзін варожы гелікаптэр.

Пра гэта сведчыць справаздача Генштаба УСУ, апублікаваная ў Facebook раніцай 17 траўня.

Кірунак, на якім былі збітыя "птушачкі" акупантаў, а таксама падрабязнасці ўдалага палявання УСУ не ўдакладняюцца.

Паводле справаздачы Генштаба УСУ, учора ўкраінскія вайскоўцы ліквідавалі 1410 акупантаў і знішчылі больш за 180 адзінак варожай тэхнікі:

танкаў − 7 547 (+18) адз.;

баявых браняваных машын - 14 552 (+14) адз.;

артылерыйскіх сістэм - 12 603 (+38) адз.;

РСЗА - 1 071 (+1) адз.;

сродкаў СПА − 800 (+2) адз.;

самалётаў - 353 (+2) адз.;

гелікаптэраў - 326 (+1) адз.;

БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню - 10 073 (+45) адз.;

крылатых ракет - 2 200 (+0) адз.;

караблёў/катараў − 26 (+0) адз.;

падводных лодак − 1 (+0) адз.;

аўтамабільнай тэхнікі і аўтацыстэрнаў - 17 104 (+56) адз.;

спецыяльнай тэхнікі - 2062 (+7) адз.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках