15 чэрвеня 2024, Субота, 2:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Орбан: Фіца на мяжы жыцця і смерці

Орбан: Фіца на мяжы жыцця і смерці
ВІКТАР ОРБАН

Прэм'ер Вугоршчыны расказаў аб стане славацкага калегі.

Вугорскі прэм'ер Віктар Орбан заявіў, што прэм'ер-міністр Славакіі Робэрт Фіца, які атрымаў раненні ў выніку замаху на яго, знаходзіцца "на мяжы жыцця і смерці".

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда".

“Мы зычым яму акрыяць і вярнуцца да працы. Робэрт Фіца знаходзіцца на мяжы жыцця і смерці”, - сказаў ён.

Вугорскі прэм'ер заявіў, што “моліцца за Фіца і перажывае за Славакію”, бо нават калі Фіца паправіцца, то ён застанецца без працы на некалькі месяцаў. І гэта будзе ў крытычны момант напярэдадні выбараў у Еўрапейскі парламент, якія адбудуцца на пачатку наступнага месяца.

Нагадаем, 15 мая 71-гадовы Юрай Цінтула некалькі разоў стрэліў у прэм'ер-міністра Славакіі Робэрта Фіца. Замах адбыўся пасля выязнога пасяджэння славацкага ўрада ў горадзе Гандлава. Са звестак СМІ, Цінтуле ўжо выставілі абвінавачанні.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках