1 чэрвеня 2024, Субота, 14:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі расказаў, што трэба для заканчэння вайны

17
Зяленскі расказаў, што трэба для заканчэння вайны
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Пуцін не хоча весці дыялог.

Паводле слоў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, для заканчэння вайны неабходна стварыць аснову, каб расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін таксама пачаў шукаць шляхі заканчэння баявых дзеянняў.

Пра гэта ён заявіў у пятніцу, 17 траўня, падчас сустрэчы з журналістамі, піша «Інтэрфакс-Украіна».

«На сёння аснова павінна быць для таго, каб Пуцін шукаў гэтак жа выхад з гэтай сітуацыі, бо цяпер у яго няма дыскамфорту», – адзначыў Зяленскі.

Паводле слоў прэзідэнта Украіны, зараз існуе шэраг пытанняў, над якімі трэба штодзень працаваць.

«Таму што - куды мы страляем? Што мы можам атакаваць? Чым? Наколькі эканамічна нам будуць памагаць? Санкцыі даціснем - не даціснем? Трыбунал будзе - не будзе? Трэба адказаць сабе на кожнае з гэтых пытанняў. І штодня працаваць і прасоўвацца ў кожным з гэтых кірункаў», - падкрэсліў ён.

Зяленскі таксама дадаў, што Пуціну зараз не выгадна весці дыялог з усім светам.

«Бо нават той жа Кітай яму скажа: растлумач захоп тэрыторый! Таму што Кітай выступае за тэрытарыяльную цэласнасць кожнай дзяржавы», - заявіў прэзідэнт.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках