1 чэрвеня 2024, Субота, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прусакі давялі да суда прарэктара навучальнай установы з Гародні

3
Прусакі давялі да суда прарэктара навучальнай установы з Гародні

Чым скончыўся працэс?

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гародні знайшлі прусакоў. Іх знайшлі пры правядзенні кантролю пасля вынесеных прадпісанняў. За гэта судзілі прарэктара адміністрацыйна-гаспадарчай работы, піша Hrodna.life.

Суд Ленінскага раёна Гародні 29 красавіка пастанавіў, што мужчына не выканаў пункты 4, 8 прадпісання аб ліквідацыі парушэнняў ад галоўнага санітарнага лекара Гародні і Гарадзенскага раёна.

Прарэктар віну прызнаў часткова. Паводле арт. 24.1 КоАП (Невыкананне прадпісання) яго пакаралі штрафам на тры базавыя адзінкі (120 рублёў).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках