1 чэрвеня 2024, Субота, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Албанія закрыла ўезд для лукашыстаў

8
Албанія закрыла ўезд для лукашыстаў

Па беларускіх дыпламатычных і службовых пашпартах зараз у гэтую краіну не ўедзеш.

Албанскі ўрад скасаваў бязвізавы ўезд па беларускіх дыпламатычных і службовых пашпартах. Пастанова прынятая 15 траўня 2024 года, апублікаваная праз тры дні ў Афіцыйным часопісе Албаніі і ўвайшла ў дзеянне.

Размова ідзе аб частковым прыпыненні дзеяння пагаднення паміж урадамі дзвюх краін аб узаемным скасаванні візавага рэжыму, зацверджанага пастановай албанскага ўрада 19 лютага 2020 года. Пастанова падпісаная міністрам інфраструктуры і энэргетыкі Албаніі Беліндай Балуку.

«Частковае прыпыненне дзеяння пагаднення для дыпламатычных і службовых пашпартоў. Сапраўдная пастанова набывае моц неадкладна і публікуецца ў Афіцыйным часопісе», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках