16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва заявіла падтрымку беларусаў адным з прыярытэтаў свайго старшынства ў Радзе Еўропы

6
Літва заявіла падтрымку беларусаў адным з прыярытэтаў свайго старшынства ў Радзе Еўропы

Старшынства Літвы ў Камітэце міністраў Рады Еўропы пачалося сёння.

Падтрымка грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ і праваабаронцаў з Беларусі і іншых краін, якія «прыгнятаюцца аўтарытарнымі рэжымамі», якія працуюць у сваіх краінах ці ў выгнанні, будзе ў ліку прыярытэтаў старшынства Літвы ў Камітэце міністраў Рады Еўропы, якое пачынаецца 17 траўня. Гэта вынікае з адпаведнага афіцыйнага дакумента, апублікаванага на сайце арганізацыі.

Таксама Літва мае намер падчас свайго старшынства арганізаваць дыскусію аб кансалідаваных намаганнях па гарманізацыі абмену інфармацыяй аб выпадках абыходу санкцый з боку Расеі і Беларусі.

Старшынства Літвы ў Камітэце міністраў Рады Еўропы пачалося 17 траўня і працягнецца да 13 лістапада.

На 30 траўня запланаванае правядзенне ў сталіцы Літвы семінара для беларускай моладзі, а ў верасні-кастрычніку ў Страсбургу павінна прайсці дыскусія Камітэта міністраў Рады Еўропы з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці ў пытанні скасавання пакарання смерцю і паказ фільма аб смяротным пакаранні ў Беларусі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках