2 чэрвеня 2024, Нядзеля, 6:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Спорт дэградуе сямімільнымі крокамі»

4
«Спорт дэградуе сямімільнымі крокамі»

Пра яшчэ адно «дасягненне» лукашыстаў.

У рэдакцыю сайта Charter97.org напісаў чытач з Менска Анатоль:

– У трэцюю суботу траўня ў Беларусі адзначаюць Дзень працаўніка фізкультуры і спорту. Цяпер спорт у Беларусі перажывае чорныя часы. Тысячы сумленных працаўнікоў спорту падтрымалі пратэсты 20-га. Многіх з іх звольнілі. У выніку яны былі вымушаныя эміграваць праз рэпрэсіі.

Падтрымка ўзурпатарам Лукашэнкі пуцінскай агрэсіі супраць Украіны выклікала чарговыя пратэсты спартоўцаў, новыя рэпрэсіі і эміграцыю. Сусветная супольнасць адрэагавала, супраць РФ і Беларусі былі ўведзеныя ў спорце сур'ёзныя санкцыі.

Цяпер санкцыі распаўсюджваюцца на большасць спартовых федэрацый Беларусі. Частковыя выключэнні дзейнічаюць на тэніс і футбол, маладзёвыя каманды ў некаторых відах спорту. Спорт дэградуе ў краіне сямімільнымі крокамі.

Беларусь пакінулі замежныя спецыялісты, спартоўцы не могуць удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах і атрымліваць годную аплату. Кіруюць жа беларускім спортам сын дыктатара і ягоны былы ахоўнік.

Перакананы ў тым, што санкцыі супраць лукашысцкага спорту трэба ўзмацняць. Прэзентаваць Беларусь на міжнароднай арэне павінны спартоўцы, якія занялі антыдыктатарскую пазіцыю.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках