2 чэрвеня 2024, Нядзеля, 3:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША правядуць на наступным тыдні чарговае паседжанне «Рамштайна»

ЗША правядуць на наступным тыдні чарговае паседжанне «Рамштайна»

У ім возьмуць удзел 50 краінаў.

ЗША на наступным тыдні правядуць чарговае паседжанне ў фармаце «Рамштайн» для ваеннай падтрымкі Украіны. Анлайн-паседжанне адбудзецца ў панядзелак, 20 траўня, паведамляе РБК-Украіна.

Паседжанне ў фармаце «Рамштайн» адбудзецца пад старшынствам міністра абароны ЗША Лойда Осціна і кіраўніка Аб'яднаных штабоў ЗША генерала Чарльза Браўна.

Чакаецца, што блізу 50 краінаў-удзельніцаў фармату «Рамштайн» абмяркуюць расейскую агрэсію супраць Украіны і прадоўжаць цеснае супрацоўніцтва, каб даць Украіне неабходныя сродкі для абароны сваёй суверэннай тэрыторыі.

Як анансавалі ў Пентагоне, перад пачаткам сустрэчы амерыканскі міністр абароны выступіць з заявай. Плануецца, што гэта адбудзецца а 15-й гадзіне паводле менскага часу.

Адзначым, што гэтае паседжанне стане ўжо 22-м за час поўнамаштабнай вайны ва Украіне.

На паседжанні, якое прайшло ў канцы красавіка, краіны абмяркоўвалі пастаўкі Украіне ракетаў ATACMS і артылерыйскіх снарадаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках