17 чэрвеня 2024, панядзелак, 21:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія байцы разграмілі штурм РФ на Пакроўскім кірунку

1
Украінскія байцы разграмілі штурм РФ на Пакроўскім кірунку

Што адбываецца на фронце ва Украіне.

Украінскія вайскоўцы з 47-й асобнай механізаванай брыгады «Магура» разграмілі расейскі штурм на Пакроўскім кірунку. На гэтым кірунку сёння захоўваецца найбольш напружаная сітуацыя сярод усяго фронту.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на публікацыю 47-й брыгады і зводку Генштаба.

– Расейцы спрабавалі штурмаваць з дапамогай дзвюх БМП і танка, але іх своечасова ўбачылі аэравыведнікі. Артылерысты ва ўзаемадзеянні з аператарамі FPV-дронаў спынілі наступ і знішчылі расейскую тэхніку, – расказалі ў 47-й брыгадзе.

Таксама ў брыгадзе паказалі відэа, як байцы «Магуры» адбівалі расейскі штурм і палілі варожую бронятэхніку.

Сітуацыя на фронце 18 траўня

Паводле звестак Генштаба, на Пакроўскім кірунку сёння самае высокае напружанне баявых дзеянняў. Украінскія вайскоўцы адбілі там сёння ўжо 18 варожых штурмаў. Самыя лютыя баі ідуць ля Новааляксандраўкі. Таксама вораг пачаў атакаваць у раёне Невельскага.

Яшчэ адзін з самых гарачых кірункаў сёння – Краматорскі. Там, паводле звестак Генштаба, колькасць атак агрэсара дасягнула ўжо 10 за сёння. Новымі кірункамі штурмавых дзеянняў ворага днём тут сталі Іванаўскае і Курдзюмаўка. Па Дзіліеўцы расейская авіяцыя нанесла ўдар некіравальнымі авіяцыйнымі ракетамі.

Таксама баі прадаўжаюцца на Ліманскім, Купянскім, Курахаўскім кірунках.

На Харкаўскім кірунку расейцы атакавалі ў раёнах Ліпцоў і на паўночны захад ад Зялёнага, таксама прадаўжаецца бой у раёне Ваўчанска.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках