17 траўня 2024, Пятніца, 14:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НАК Украіны заклікаў сваіх спартоўцаў «трымацца на адлегласці» ад беларусаў

9
НАК Украіны заклікаў сваіх спартоўцаў «трымацца на адлегласці» ад беларусаў

І выпусціў спіс рэкамендацый.

Украінскі Нацыянальнай алімпійскі камітэт на сваім сайце пералічыў рэкамендацыі наконт кантакту з нейтральнымі спартоўцамі з Беларусі і Расеі на Гульнях 2024 года ў Парыжы.

Рэкамендацыі створаныя «з мэтай зберагчы ўкраінскіх атлетаў ад правакацыйных сітуацый.

Першае з пажаданняў - «устрымлівацца ад наўпроставых кантактаў з прадстаўнікамі краін-агрэсараў, якія могуць выклікаць правакацыйныя дзеянні з іх боку як у Алімпійскай вёсцы, так і па-за ёй». Калі рушыць услед правакацыя ад беларусаў і расейцаў, то трэба «інфармаваць вышэйшую па пасадзе асобу і кіраўніцтва афіцыйнай дэлегацыі».

Таксама рэкамендуецца «не ўдзельнічаць у розных абмеркаваннях у сацыяльных сетках і дыскусіях з нейтральнымі атлетамі».

Акрамя таго, НАК заклікаў «падчас і па-за цырымоніямі ўзнагароджання і кветкавымі цырымоніямі, наколькі гэта магчыма, трымацца на адлегласці» ад нейтральных атлетаў. Рэкамендуецца ўстрымлівацца ад фота ці відэа з беларусамі і расейцамі, супольных прэс-канферэнцый, інтэрв'ю і іншых рэкламных мерапрыемстваў да і пасля спаборніцтваў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках