Ленінградскую вобласць РФ атакаваў БЛА
1- 3.05.2024, 10:59
- 6,234
Грымнуў выбух.
У Ленінградскай вобласці РФ адбыўся выбух. Як піша ASTRA, гэта быў беспілотнік.
А 7:14 у Паўлаўску відавочцы пачулі гучны выбух з боку закінутай ЦЭЦ.
Мясцовая адміністрацыя паведамляе, што пры аглядзе месца здарэння пры аснове коміну ЦЭЦ вышынёй 60 мэтраў зафіксаванае яго пашкоджанне на плошчы блізу 5 квадратных мэтраў.
Пацярпелых няма.