21 траўня 2024, aўторак, 19:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні затрымалі айцішніка, які вярнуўся з Польшчы

26
У Гародні затрымалі айцішніка, які вярнуўся з Польшчы
ЗМІЦЕР ГЛУШЧАНКА

На затрыманне аднаго мужчыны адправілі ўзброеных байцоў АМАПу.

Сілавікі затрымалі жыхара Гародні паводле падазрэння ва ўдзеле ў пратэстах. Ягонае «пакаяннае» відэа 3 траўня апублікаваў набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал.

У прапагандысцкім роліку паказалі, як узброеныя байцы АМАПа спрабуюць выламаць уваходныя дзверы ў кватэру мужчыны, але ён сам адчыняе замок, паднімае рукі і кладзецца на падлогу.

- Быў сёння затрыманы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, якое адбылося ў 2020 годзе, дзе я ішоў па праезнай частцы і перацінаў рух аўтамабіляў, - прымусілі сказаць на камеру гарадзенца.

Набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал удакладніў, што мужчына «не так даўно вярнуўся з Польшчы і думаў, што паспяхова ўсё перачакаў».

Як піша «Наша Ніва», затрыманага клічуць Зміцер Глушчанка. У 2016 годзе ён скончыў Гарадзенскі дзяржуніверсітэт па дзвюх спецыяльнасцях: «эканоміка і кіраванне на вытворчасці», а таксама «кампутарная графіка і вэб-дызайн».

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках