21 траўня 2024, aўторак, 20:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На палітвязня Змітра Дашкевіча завялі новую крымінальную справу

9
На палітвязня Змітра Дашкевіча завялі новую крымінальную справу
ЗМІЦЕР ДАШКЕВІЧ

Да заканчэння цяперашняга тэрміну заставаліся два месяцы.

Новую крымінальную справу распачалі ў дачыненні да палітвязня Змітра Дашкевіча, які адбывае пакаранне ў ВК-14 у Навасадах.

Змітру ставіцца ў віну артыкул 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Да заканчэння цяперашняга тэрміну яму заставаліся два месяцы.

Нагадаем, 14 ліпеня 2022 года актывіста Змітра Дашкевіча асудзілі да 1,5 года калоніі, ягоную жонку – да трох гадоў «хатняй хіміі». Іх асудзілі паводле таго ж артыкула 342 КК.

11 ліпеня 2023 года ён павінен быў выйсці на волю, але замест вызвалення яго зноў арыштавалі ўжо паводле артыкула 411 КК (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі). Змітра судзілі і прызначылі год пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках