21 траўня 2024, aўторак, 23:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыпламаты еўрапейскіх краінаў накіравалі лісты падтрымкі беларускім журналістам, якія знаходзяцца ў зняволенні

2
Дыпламаты еўрапейскіх краінаў накіравалі лісты падтрымкі беларускім журналістам, якія знаходзяцца ў зняволенні

Лісты падпісалі кіраўнікі замежных прадстаўніцтваў 15 краінаў.

З нагоды Сусветнага дня свабоды друку, які адзначаецца 3 траўня, кіраўнікі 15 акрэдытаваных у Менску дыпламатычных місій еўрапейскіх дзяржаваў падпісалі і накіравалі лісты салідарнасці 35 беларускім журналістам і супрацоўнікам СМІ, якія знаходзяцца за кратамі і якіх праваабаронцы ўважаюць за палітвязняў. Пра гэта паведамілі «Позірку» ў амбасадзе Нямеччыны. Копіі лістоў атрымалі дзейныя рэдакцыі мас-медыя, дзе працавалі гэтыя супрацоўнікі.

У лістах, сярод іншага, адзначаецца, што дыпламаты ўважліва сочаць за становішчам адрасатаў, што з'яўляецца «цэнтральным кампанентам дыпламатычных задачаў», даручаных ім сваімі дзяржавамі. Падкрэсліваецца, што «сістэматычныя рэпрэсіі беларускіх органаў супраць незалежных СМІ і іх супрацоўнікаў з'яўляюцца парушэннем міжнародных абавязальніцтваў, якія Беларусь, будучы чальцом ААН і АБСЕ, сама прызнае».

Выяўляецца падтрымка на адрас як саміх палітвязняў, так і іх родных і блізкіх. Адзначаецца, што публічнай сферы Беларусі не стае голасу кожнага з супрацоўнікаў СМІ, якія несправядліва знаходзяцца ў зняволенні.

Лісты падпісалі кіраўнікі замежных прадстаўніцтваў Аўстрыі, Балгарыі, Вялікай Брытаніі, Нямеччыны, Італіі, Нідэрландаў, Польшчы, Румыніі, Славакіі, Фінляндыі, Францыі, Чэхіі, Швэйцарыі, Швэцыі і Эстоніі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках