Як беларусы ў розных рэгіёнах адзначаюць Вялікдзень
7- 5.05.2024, 20:23
- 3,190
Шмат хто ўжо паспеў згуляць ва ўлюбёную велікодную гульню.
Праваслаўныя беларусы сёння адзначаюць Вялікдзень. Zerkalo.io паглядзела, як у розных местах краіны жыхары бавяць гэты дзень.
З самай раніцы беларусы расказвалі ў сацыяльных сетках, як хадзілі ў цэрквы асвячаць булкі, тварожныя паскі, яйкі, мяса ды іншыя велікодныя пачастункі. Шмат хто падзяліўся, чым упрыгожылі дом і святочны стол і як бавілі Вялікдзень з блізкімі.
Шмат хто ўжо паспеў згуляць ва ўлюбёную велікодную гульню ўсіх дарослых і дзяцей — біткі варанымі яйкамі. А хтосьці нават паспеў «пабіцца» са святаром падчас асвячэння кошыкаў.
«У кожным доме раніца пачынаецца з біткоў, а водары булак і тварожнай паскі запаўняюць кожны куток», — пісалі беларусы ў сацыяльных сетках.
Карыстальнікі, якія дзяліліся сваімі фота і відэа, зычылі ўсім міру, дабра, дабрабыту, здароўя, любові, утулку ў доме і цудаў.