19 траўня 2024, Нядзеля, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія правы кіроўцы будуць прызнаваць у ААЭ

11
Беларускія правы кіроўцы будуць прызнаваць у ААЭ

Падпісаны мемарандум.

Беларускія правы кіроўцы будуць прызнаваць у ААЭ. Савет Рэспублікі ўхваліў законапраект аб ратыфікацыі мемарандуму аб узаемаразуменні паміж урадамі Беларусі і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў у пытаннях узаемнага прызнання і абмену пасведчанняў кіроўцы. Інфармацыя размешчаная ў афіцыйным тэлеграм-канале Савета Рэспублікі.

У паведамленні сказана, што гэты мемарандум распрацавалі ў мэтах прызнання сапраўднасці правоў кіроўцы, што былі выдадзеныя грамадзянам, якія не маюць дазволу на сталае пражыванне ў Беларусі і ААЭ і прыбываюць у турыстычных мэтах або працуюць паводле часовых працоўных дамоваў і кантрактаў. Але пры ўмове, што ўладальнік правоў падыходзіць пад патрабаванні мінімальна неабходнага ўзросту, які ўстаноўлены адносна розных катэгорый пасведчанняў кіроўцаў.

Адзначаецца, што ратыфікацыя мемарандуму створыць спрыянне свабодзе перамяшчэння грамадзянаў, якія маюць сапраўднае пасведчанне кіроўцы аднаго з бакоў, па тэрыторыі другога боку.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках