У Гомелі ракетны комплекс Точка-У прывялі ў пускавое становішча
29- 7.05.2024, 11:35
- 16,982
Яго заўважылі на вуліцах горада.
У Гомелі на вуліцы Пралетарскай тактычны ракетны комплекс Точка-У быў прыведзены ў пускавое становішча, заўважыў «Флагшток».
Далейшаму руху з ракетай у вертыкальным стане, магчыма, перашкодзілі правады, расцягнутыя па перыметры пляца.
Раней расейскі кіраўнік Пуцін загадаў правесці вучэнні аб выкарыстанні ядзернай зброі.