19 траўня 2024, Нядзеля, 19:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дзейнічаюць нелінейна»: як ГУВ і Magura знішчаюць караблі РФ

2
«Дзейнічаюць нелінейна»: як ГУВ і Magura знішчаюць караблі РФ

Украінскія вайскоўцы прыдумляюць розныя метады, не паўтараючыся ні разу.

Украінскія вайскоўцы падчас кожнай аперацыі для знішчэння расейскага судна ў часова акупаваным Крыму прыдумляюць розныя метады, не паўтараючыся ні разу. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Галоўнай управы Міністэрства абароны Андрэй Юсаў у эфіры "Радыё Свабода" ў кантэксце знішчэння катара "Мангуст", які патапілі 6 траўня ў акупаваным Крыме.

З ягоных слоў, расейскія вайскоўцы робяць высновы і спрабуюць будаваць новыя загарадкі рознымі спосабамі і на розных адцінках.

«Безумоўна, імкнуцца ўлічваць. Але ўрэшце, і аператары Magura (марскога БПЛА, - рэд.), і спецназаўцы ГУВ не паўтараюцца кожны раз, дзейнічаюць нелінейна», - сказаў Андрэй Юсаў.

Ён адзначыў, што акупанты спрабуюць хаваць свае караблі, пераводзяць іх, хаваюць, будуюць новыя загароды, аднак усё роўна кожны раз знаходзяцца новыя спосабы паказаць, што ўкраінская разведка і Magura працуюць надзвычай эфектыўна.

«Тры мільёны даляраў - гэта нерухомасць, якая ёсць ужо на марскім дні», - дадаў Юсаў.

Уначы 6 траўня быў знішчаны расейскі хуткасны катар серыі «Мангуст». Кошт судна перавышае 125 мільёнаў рублёў - 1,3 мільёна даляраў. Прадстаўнік ГУВ МАУ Андрэй Юсаў адзначыў, што за поспех аперацыі адказвалі байцы спецпадраздзялення выведкі "Група 13", якія паразілі варожае судна з дапамогай Magura V5.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках