19 траўня 2024, Нядзеля, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шайгу стаў «вясельным» міністрам

5
Шайгу стаў «вясельным» міністрам

І можа пазбавіцца пасады.

Арышт Цімура Іванова рэзка аслабіў пазіцыі міністра абароны РФ Сяргея Шайгу і актуалізаваў чуткі аб ягонай адстаўцы, піша блізкі да расейскіх сілавікоў Telegram-канал «ВЧК-ОГПУ».

Але нават калі ён захавае сваю пасаду ў новым урадзе, то будзе выступаць фактычна ў ролі «вясельнага» міністра, які не ўдзельнічае ў прыняцці ключавых пастаноў.

Ужо зараз стаўленік алігарха Генадзя Цімчанкі знаходзіцца ў незайздросным становішчы. Сяргея Кужугетавіча паслядоўна адціскаюць ад усіх "смачных" тэм, а арыштаваны Цімур Іваноў дае сведчанні. І з вялікай імавернасцю пакажа на абодвух сваіх заступнікаў. Але нават калі ён захавае маўчанне, то ўсе разумеюць, што наўрад ці ён мог красці ў такіх маштабах без ведання начальніка. Як паведамляюць, за гады супольнай працы ў Мінабароны Іванова і Шайгу ў ведамстве было выкрадзена не менш за 11 трлн расейскіх рублёў. У самога Цімчанкі праблемы значна істотнейшыя, паколькі менавіта ён у 2022 годзе прасіў прэзідэнта пакінуць Шайгу міністрам пасля першых няўдач падчас вайны.

Наступныя падзеі паказалі, што ў заступніцтве Цімчанкі была відавочна карыслівая цікавасць. Пуцін жа можа прабачыць сваім паплечнікам усё, акрамя подласці, і арышт Іванова як першая ластаўка ў гэтай справе - лішняе таму пацвярджэнне.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках