У лекараў Лукашэнкі складаная задача
19- TELEGRAM-КАНАЛ «НІК І МАЙ
- 7.05.2024, 16:43
- 20,174
Паўтор ганьбы на 9 траўня ён не перажыве.
У лекараў Лукашэнкі складаная задача - забяспечыць функцыянаванне не вельмі здаровага арганізма на працягу некалькіх дзён на выездзе. Паўтор ганьбы на 9 траўня ў Маскве, калі яго вазілі на гольфкары, а выглядаў ён ледзь жывым, Лукашэнка не перажыве.
Нельга быць падобным і да сённяшняга Рамзана Кадырава, якога ўсю дарогу на “ўцарэнні” падтрымлівалі з усіх бакоў пад рукі.
На шляху транзіту ўлады нельга быць слабым і хворым - гэта гарантыя паразы. Лукашэнку вельмі хочацца выглядаць жыва на фоне іншых нешматлікіх удзельнікаў сходак у найбліжэйшыя некалькі дзён.
Тым больш, што вельмі хочацца грозна патрэсці ядзернай дубінкай супольна са старэйшым братам. Але гэта будзе няпроста.
Telegram-канал "Нік і Майк"