19 траўня 2024, Нядзеля, 23:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў, якія жывуць «не адпаведна сродкам», будуць шукаць паводле новых правілаў

9
Беларусаў, якія жывуць «не адпаведна сродкам», будуць шукаць паводле новых правілаў

Каму падрыхтавацца?

Міністэрства падаткаў і збораў (МПЗ) змяніла крытэры камеральных праверак фізічных асоб праз перавышэнне выдаткаў над прыбыткамі. Мінімальны парог перавышэння, які можа стаць прычнай для праверкі адпаведнай праверкі, павысілі.

Журналісты Telegraf.news даведаліся, хто з беларусаў зараз можа патрапіць у поле зроку падатковых інспектараў.

Змяненні ў пунктах аб метадах і спосабах правядзення праверак беларускімі падатковымі органамі замацаваныя ў пастанове МПЗ нумар 14 ад 19.04.2024. Яе афіцыйна апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале ў сераду, 7 траўня.

Акрамя чыста тэхнічных змен у форме патрабавання аб выдачы тлумачэнняў аб крыніцах даходаў і інструкцыі аб парадку супастаўлення сум выдаткаў і даходаў фізічных асоб, прапісаны ў дакуменце і больш значныя змены, ад якіх наўпрост залежыць тое, ці патрапіць чалавек пад праверку падаткавікоў, напрыклад, здзяйсняючы дарагія пакупкі.

Цяпер падставай для камеральнай праверкі можа паслужыць перавышэнне вашых выдаткаў над даходамі на 1500 базавых адзінак (сёння гэта раўназначна суме 60 тысяч рублёў. Раней гэты парог быў значна ніжэйшым — усяго 1000 базавых (або 40 тысяч рублёў на сённяшні дзень).

Што такое камеральная праверка і да каго могуць з ёй прыйсці падаткавікі?

Пад камеральнай праверкай фізічных асоб у МПЗ разумеюць індывідуальнае супастаўленне выдаткаў і даходаў чалавека на падставе наяўных у падатковым органе дакументаў або інфармацыі аб атрыманых ім даходах з розных крыніц і панесеных выдатках. Як правіла, для праверкі бяруць звесткі за апошнія 10 поўных каляндарных гадоў, але ў некаторых выпадках гэты перыяд могуць павялічыць.

Падставамі для такой праверкі, як паведамілі ў МПЗ, можа паслужыць наступнае:

пісьмовы запыт органаў дзяржкантролю, органаў унутраных спраў, органаў дзяржбяспекі, пракуратуры або Следчага камітэта ў выпадку распачынання супраць чалавека адміністрацыйнага працэсу або крымінальнай справы;

асабістае даручэнне міністра падаткаў і збораў, яго намеснікаў, кіраўнікоў абласных ці гарадскіх інспекцый МПЗ і іх намеснікаў;

дакументы або інфармацыя аб атрыманых фізічнай асобай даходах, панесеных ім выдатках, якія ёсць у распараджэнні падатковых органаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках