Галоўны трэнер «Нёмана» загаварыў на «мове футбола» ў жывым эфіры
5- 9.05.2024, 12:08
- 5,684
Ігар Кавалевіч быў вельмі незадаволены судзействам у матчы з менскім «Дынама».
Галоўны трэнер футбольнага гродзенскага «Нёмана» Ігар Кавалевіч вядомы рэзкімі выказваннямі і не заўсёды карэктнымі паводзінамі на полі. Напярэдадні ў яго профілі з'явіўся яшчэ адзін такі эпізод.
«Нёман» прымаў менскае «Дынама» ў паўфінальным матчы ў адказ Кубка Беларусі. Першы тайм закончыўся нічыёй, што не задавальняла Гародню, бо ў першай гульні менчукі перамаглі з лікам 1:0. Ідучы ў падтрыбуннае памяшканне на перапынак, Кавалевіч даў не зусім пахвальную характарыстыку суддзі.
«Вырадак еб***ы бл***», - даволі гучна выказаўся трэнер. Але ён не ўлічыў, што менавіта ў гэты момант яго паказвалі ў жывой трансляцыі па «Беларусь 5».
Каментатар Павел Баранаў пажартаваў, што Кавалевіч «загаварыў на мове футбола». Трэнера, дарэчы, у другім тайме ўвогуле выдалілі з поля за спрэчкі з суддзямі. Але яго «Нёман» змог забіць два мячы і прабіцца ў фінал Кубка, дзе згуляе з «Іслаччу».