Пуцін: Беларусь далучыцца да другога этапу тактычных ядзерных вучэнняў РФ
10- 9.05.2024, 12:30
- 8,178
Дадзены загад беларускаму Мінабароны і Генштабу.
Беларусь далучыцца да Расеі на другім этапе вучэнняў для адпрацоўкі выкарыстання тактычнай (нестратэгічнай) ядзернай зброі. Пра гэта паведаміў кіраўнік РФ Уладзімір Пуцін, піша агенцтва "РИА Новости".
“Гэтым раз яны праводзяцца ў тры этапы. На другім этапе беларускія калегі падключацца да нашых супольных дзеянняў, адпаведнае ўказанне Міністэрствам абароны і Генеральным штабам дадзенае”, - дадаў Пуцін.
6 траўня Мінабароны Расеі паведаміла, што Генштаб на даручэнне прэзідэнта Уладзіміра Пуціна пачаў падрыхтоўку да правядзення найбліжэйшым часам вучэнняў ракетных злучэнняў Паўднёвай вайсковай акругі (ПВА) і сіл Вайсковага марскога флоту (ВМФ): на іх плануецца адпрацаваць "пытанні выкарыстання нестратэгічнай ядзернай зброі". (яе таксама называюць тактычнай).
7 траўня міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін заявіў, што Беларусь правядзе сінхранізаваную з Расеяй раптоўную праверку з выкарыстаннем носьбітаў тактычнай ядзернай зброі.