Грэта Тунберг блакавала ўваход у швэдскі парламент
26- 9.05.2024, 18:17
- 6,024
Экаактывістку аштрафавалі.
Стакгольмскі суд аштрафаваў экаактывістку Грэту Тунберг за невыкананне загаду паліцыі пасля таго, як яна двойчы заблакавала ўваход у рыксдаг (аднапалатны парламент) Швэцыі, паведамляе Reuters. Памер штрафу - 6 тысяч крон (блізу $550).
Тунберг і яшчэ чацвёра актывістаў заблакавалі галоўныя ўваходы ў парламент Швэцыі ў рамках «сядзячай акцыі» супраць змены клімату і «палітычнай бяздзейнасці» 12 і 13 сакавіка. На другі дзень супрацоўнікі праваахоўных органаў сілком спынілі акцыю і затрымалі актывістку.
Грэта Тунберг стала адной з самых знакамітых экаактывістак пасля таго, як у 2018 годзе ўпершыню выйшла да будынка швэдскага рыксдага з самаробным плакатам з надпісам Skolstrejk For Klimatet («Школьная забастоўка за клімат»). Некалькі тыдняў Тунберг замест наведвання школы прыходзіла да парламента. Так яна спрабавала дабіцца ад уладаў ужываць больш захадаў у барацьбе са зменамі клімату.
Яе неаднаразова затрымлівалі падчас экалагічных акцый пратэстаў.