20 траўня 2024, панядзелак, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Аргентыне страйкуюць прафсаюзы

5
У Аргентыне страйкуюць прафсаюзы

Транспарт стаіць, банкі не працуюць.

Аргентынскія прафзвязы ў чацвер, 9 траўня, пачалі маштабны ўсеагульны страйк супраць рэформаў прэзідэнта Хаўера Мілея. Ягоная палітыка жорсткай эканоміі стабілізавала мясцовыя рынкі, але нанесла шкоду рэальнай эканоміцы, піша Reuters.

У паўднёваамерыканскай краіне на 24 гадзіны спыніўся грамадскі транспарт, сектар перапрацоўкі збожжа, супермаркеты, парты, аэрапорты і банкі, паколькі большасць буйных прафзвязаў далучыліся да акцыі пратэсту супраць урада.

Х'юга Яскі, генеральны сакратар галоўнага прафсаюза CTA, заявіў, што страйк накіраваны супраць "урада, які прыносіць карысць толькі багатым за кошт людзей, аддае прыродныя рэсурсы і імкнецца пазбавіцца ад правоў рабочых".

Акцыя з'яўляецца выпрабаваннем для ўрада Мілея. Ён імкнецца прасунуць шырокі пакет рэформаў праз Сэнат пасля атрымання ўхвалення ў ніжняй палаце парламента ў красавіку.

"Гэты страйк, які не мае ніякіх падстаў або відавочнага апраўдання", – заявіў спікер прэзідэнта Мануэль Адорні на прэс-канферэнцыі за дзень да акцыі, дадаўшы, што блізу 7 млн чалавек пацерпяць ад адсутнасці транспарту.

Ніводны прэзідэнт у найноўшай гісторыі Аргентыны ў пачатку тэрміна не сутыкаўся з двума страйкамі такога маштабу (першы агульнанацыянальны страйк у Аргентыне быў ў студзені. – Рэд.), адзначае Bloomberg.

Сённяшні страйк праходзіць на фоне паглыблення рэцэсіі ў Аргентыне ў выніку палітыкі Мілея, такой, як дэвальвацыя валюты на 54% у снежні і значныя скарачэнні дзяржаўных выдаткаў.

Апублікаваныя напярэдадні афіцыйныя звесткі сведчаць аб тым, што ў вытворчасці і будаўніцтве ў сакавіку зафіксавана самае рэзкае падзенне з часоў пандэміі Covid-19, паколькі працадаўцы ў абодвух сектарах чакаюць скарачэння колькасці персаналу.

Хаўер Мілей перамог на выбарах прэзідэнта Аргенціны ў лістападзе 2023 года. Калі яго абралі прэзідэнтам, ён узяўся за рэфармаванне эканомікі, пачаўшы з радыкальнай дэвальвацыі і фіскальнага шоку.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках