3 мая 2024, пятница, 6:23
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Няма там «нармальных»: Навумчык заклікаў да татальнай люстрацыі лукашыстаў

26
Няма там «нармальных»: Навумчык заклікаў да татальнай люстрацыі лукашыстаў

За свае злачынствы павінны адказаць усе суддзі, пракуроры і сілавікі.

Журналіст, былы дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі Сяргей Навумчык напісаў пра тое, чаму ў Беларусі павінна быць татальная люстрацыя.

— Калі чытаеш, зь якім цынічным спакоем на працэсе супраць Аўтуховіча, Гундара, Маёравай і іншых паводзіць сябе судзьдзя («судзьдзя ўважліва выслухаў верш Гундара і захадаў выдаліць яго з залы», «судзьдзя выслухаў заяву пра невыносныя ўмовы ў сьледчым ізалятары і заявіў, што гэта не адносіцца да яго кампэтэнцыі») — разумееш адну рэч, — пiша Сяргей Навумчык. — Пасьля перамогі над рэжымам Лукашэнкі (калі-небудзь яна адбудзецца) гэтыя судзьдзі заявяць, што дзейнічалі строга па закону, па інструкцыях — і, я ў гэтым перакананы, пазьбегнуць адказнасьці.

Іншыя судзьдзі, іх калегі, пазбавяць іх гэтай адказнасьці. Адбывацца гэта будзе на фоне істэрыі «Ня трэба помсты!», «Ня трэба паляваньня на вядзьмарак!» — як ужо было ў жніўні 1991, калі Пазьняка зацкавалі за тое, што сказаў пра люстрацыю.

Люстрацыі пасьля 1991 не адбылося. Вынікі вядомыя.

Але галоўнае, паўтараю — адвакаты дакажуць, а судзьдзі пацьвердзяць, што ўсё было ў адпаведнасьці з законам. Бо адказнасьці за парушэньне Канстытуцыі (а Канстытуцыя, што старая, што новая) гарантуе свабоду слова, свабоду мітынгаў, пікетаў і шэсьцяў, у КК няма). Тое ж тычыцца і сілавікоў.

Так будзе, не сумнявайцеся. У Польшчы пасьля падзеньня рэжыму за рэпрэсіі былі асуджаныя менш за 20 (!!!) сілавікоў — прафэсійная правца адавкатаў і карпаратыўная судзейская салідарнасьць.

Вось чаму павінна быць люстрацыя. Татальная люстрацыя. Ня верце словам «не ўсе судзьдзі прадажныя», «ня ўсе сілавікі — падонкі», «сярод іх ёсьць і нармальныя людзі».

Няма там «нармальных». Яны мелі магчымасьць зрабіць выбар, калі не за 28 гадоў, дык за апошнія два. (Я не кажу пра тых, хто патаемна перадае інфармацыю грамадзкім структурам).

Усе, хто на пасадах судзьдзяў, хто ў сыстэсе пракуратуры, усе сілавікі — падкрэсьліваю, усе — павінны быць падвергнутыя татальнай люстрацыі, пазбаўленыя грамадзянскіх правоў (права галасаваць, права займаць пасады ці ўвогуле працаваць у дзяржаўнай сыстэме.

Любы першакурсьнік юрфаку будзе непараўнальна больш кваліфікаваным судзьдзёй, чым асоба з «вопытам» у лукашысцкай сыстэме.

І так, абавязкова выкрэсьліць гады службы рэжыму з працоўнага стажу.

Написать комментарий 26

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях