3 мая 2024, пятница, 6:05
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Выйшаў беларускі пераклад «Гражыны» Адама Міцкевіча

Выйшаў беларускі пераклад «Гражыны» Адама Міцкевіча

Пераклад адметны грунтоўнай працай з мовай.

Выдавецтва «Gutenberg Publisher» прэзентавала сваю навінку – пераклад «Гражыны» Адама Міцкевіча, паведамляе PENBelarus. У кнізе змешчаная паэма па-польску, яе пераклад на беларускую мову і паслямова перакладчыцы Марыі Мартысевіч.

Выдаўцы адзначаюць, што «аўтарка перакладу імкнулася, каб радкі, у адпаведнасці з арыгіналам, уражвалі чытача архаічнасцю гучання, хацела перадаць космас твору і шмат часу прысвяціла вывучэнню тэксту і кантэксту».

Пераклад адметны грунтоўнай працай з мовай: для таго, каб перадаць гучанне арыгіналу, у беларускую версію тэксту ўводзяцца старабеларускія, дыялектныя і размоўныя формы. Твор дапоўнены слоўнікам архаізмаў, а таксама цікавымі гістарычнымі каментарамі.

Кнігу можна набыць тут.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях