18 траўня 2024, Субота, 8:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У рэгіёнах пераследуюць незалежных назіральнікаў за «выбарамі»

4

Супраць жыхара вёскі Бычыха Гарадоцкага раёна Аляксандра Жыдкевіча, які быў назіральнікам на «парламенцкіх выбарах» 28 верасня, распачалася кампанія цкавання.

Падчас “выбараў” чыноўнікі папярэджвалі апазіцыянера: “Выбары” завершацца 28-га, а табе тут жыць далей”. І адразу пасля “выбарчай кампаніі” у Аляксандра Жыдкевіча, які працуе стаматолагам фельдшэрска-акушэрскага пункту, ўзніклі непаразуменні з кіраўніцтвам, паведамляе сайт milinkevich.org.

Маладому спецыялісту давялося змагацца за належнае захаванне медыцынскіх прэпаратаў. Вынікам сумленнай пазіцыі Аляксандра Жыдкевіча стала хлуслівая скарга ў Кнізе заўваг ад 15 кастрычніка аб тым, што ў жніўні пацыент быццам бы заплаціў за бясплатнае абслугоўванне. Сваяк адной з “пакрыўджаных” супрацоўніц ФАПа напісаў скаргу быццам бы аб вымаганні маладым лекарам хабару.

Супрацоўнікі гарадоцкай міліцыі зрэагавалі аператыўна. Яны забралі дакументацыю маладога спецыяліста, вядуць гутаркі з пацыентамі зубнога лекара. Нядобразычліўцы імкнуцца скласці сфальсіфікаваную справу супраць спецыяліста, які заявіў аб сваім выбарчым праве, патрабаваў выканання службовых інструкцый на працы і што вельмі не спадабалася, як кіраўніцтву ФАПа, так і нядобрасумленным работнікам установы.

Сёння жа ў Бычыхе было выязное паседжанне Гарадоцкага райваенкамата на якім Аляксандру Жыдкевічу, як і ўсім прысутным запаснікам была зроблена дактыласкапія адбіткаў пальцаў без усялякіх тлумачэнняў праў і абавязкаў па працэдуры. Пасля гэтага прадстаўнік гарадоцкай міліцыі забраў у яго пашпарт і загадаў яму чакаць прыезду... нарада міліцыі.

Пра гэтае прававое бязмежжа Аляксандр Жыдкевіч паведаміў у пракуратуру Гарадоцкага раёна. Супрацоўнік пракуратуры параіў яму напісаць скаргу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках