6 траўня 2024, панядзелак, 23:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жорсткія прысуды ўдзельнікам «Працэсу 14-ці» (Фота, відэа)

58
Жорсткія прысуды ўдзельнікам «Працэсу 14-ці» (Фота, відэа)

Моладзевы актывіст Андрэй Кім асуджаны судом Цэнтральнага раёну Менску да 1, 5 год калоніі.

Іншыя ўдзельнікі «Працэсу 14-ці» -- Аляксей Бондар, Арцём Дубскі, Міхаіл Крываў, Міхаіл Пашкевіч, Алесь Стральцоў, Алесь Чарнышоў, Таццяна Цішкевіч – прысуджаныя да выпраўленчых работ па месцы працаўладкавання з адлічэннем дзяржаве 20% заробку. Антона Койпіша і Ўладзіміра Сяргеева аштрафавалі на 100 базавых велічыняў. Прысуд вынесла суддзя Алена Ільіна.

Андрэй Кім прызнаны судом вінаватым не толькі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі пратэсту, але таксама абвінавачаны ў нападзе на супрацоўніка ДАІ Юрыя Сычова. Аднак на судзе не была даказаная віна Кіма. На відэакадрах, якія прапанавалі КДБ, МУС і Беларускае тэлебачанне, бачна, што Сычова ўдарыў іншы супрацоўнік міліцыі. Андрэй Кім нават не набліжаўся да міліцыянта

Калі быў зачытаны прысуд Андрэю Кіму, ягоная маці -- Тацяна Кім -- выкрыкнула: "Андрэй, я табой ганаруся!".

Нагадаем, што аднаго з падсудных – Антона Койпіша з залі суда ўвезла «хуткая дапамога». Актывісту стала дрэнна, ў яго падняўся ціск.

Людзі, якія прыйшлі падтрымаць актывістаў, успрынялі прысуд скандзіраваннем лозунгаў «Свабода!», «Жыве Беларусь!», «Ганьба!». Раней ля суда прайшла акцыя пратэсту –моладзевыя актывісты сталі ў шэраг уздоўж сцяны суда. На іх спінах былі прылепленыя аркушы паперы з літарамі, якія складалі выраз “За што?”.

Нагадаем, што пракурор Рамашэўскі патрабаваў 2 гады пазбаўлення волі для Андрэя Кіма, па 2,5 гады абмежавання волі для М.Пашкевіча, А.Дубскага и А.Бондара і па 2 гады выпраўленчых работ па месцы іх працаўладкавання для астатніх абвінавачаных.

У акцыі прадпрымальнікаў у цэнтры Менску супраць прэзідэнцкага ўказа №760, якая адбылася 10 студзеня бягучага года, прымалі ўдзел ад трох да пяці тысяч чалавек. Некалькі дзесяткаў былі затрыманыя і збітыя.

Супраць 14-ці высунутыя абвінавачванні ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Сёння судзяць Аляксея Бондара, Арцёма Дубскага, Андрэя Кіма, Антона Койпіша, Міхаіла Крывава, Міхаіла Пашкевіча, Алеся Стральцова, Уладзіміра Сяргеева, Алеся Чарнышова, Таццяну Цішкевіч.

Аляксандра Баразенку, Паўла Вінаградава, Міхаіла Субача і непаўнагадовага Максіма Дашука будуць судзіць пазней. Яны не паспелі своечасова азнаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы, таму працэс над імі перанеслі на няпэўны час.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках