18 траўня 2024, Субота, 8:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Пакістану Пярвез Мушараф абвесціў аб адстаўцы

4

Прэзідэнт Пакістану Пярвез Мушараф абвесціў у панядзелак аб зыходзе ў адстаўку, не чакаючы парламенцкіх слуханняў аб імпічменце.

"Пасля доўгіх разважанняў, параіўшыся з паплечнікамі, я прыняў рашэнне падаць сёння ў нацыянальную асамблею заяву аб адстаўцы", — сказаў у тэлезвароце да нацыі Мушараф, якога кіравальная кааліцыя вінаваціць у зневажанні канстытуцыі, перадае РИА Новости.

Пераможцы ў выбарах 2008 году Партыя пакістанскага народу (ППН) і Пакістанская мусульманская ліга (фракцыя Наваза) (ПМЛ-Н) у жніўні дамовіліся аб запуску працэдуры імпічменту прэзідэнта, што ўзначаліў краіну ў 1999 годзе ў выніку вайсковага перавароту. Слуханні на гэтай падставе плянавалася распачаць у аўторак.

Мушараф вінаваціцца ў звяржэнні дэмакратычна абранай улады дзевяць год таму, незаконным здыманні суддзяў Вярхоўнага суду, уводзінах надзвычайнага становішча ў лістападзе 2007 году і іншых злачынствах.

Адстаўцы Мушарафа папярэднічалі нефармальныя перамовы аб ягоным лёсе ў выпадку дабраахвотнага адмаўлення ад паўнамоцтваў прэзідэнта.

Пакістанскі прэзідэнт усе апошнія дні захоўваў спакой, адкідваючы магчымасць даобраахвотнага зыходу ў адстаўку. На мінулым тыдні ён заявіў аб гатовасці адказаць на ўсе высунутыя супраць яго абвінавачванні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках