16 лiстапада 2024, Субота, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З-за «абвалу» рубля зарплаты індэксаваць не будуць

34

Мінпрацы Беларусі не лічыць праведзеную дэвальвацыю рубля дастатковай падставай для індэксацыі зарплатаў.

Такое меркаванне выказала першая намесніца міністра працы і сацабароны Беларусі Марыяна Шчоткіна.

«Сёння ёсць зададзены курс сацыяльнай палітыкі, ніхто не адмяняў праграмныя дакументы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і прагнозныя паказчыкі па росце ўзроўня зарплатаў на перыяд да 2010 г. Вядома, неабходная карэктоўка ў дзеяннях, у сувязі з тым, што прыярытэтаў засталося два: стабільнасць у дзяржаве і якасць жыцця грамадзянаў. Таму прапрацоўваюцца пытанні і па зарплаце, і тарыфная стаўка першага разраду ў нас ніколі не спынялася, усё накіравана на падтрыманне сацыяльнай стабільнасці», - сказала М.Шчоткіна.

Нагадаем, што 2 студзеня беларускі рубель быў дэвальваваны на 20,5 адсоткаў. Такім чынам у даляравым эквіваленце заробкі беларусаў значна зменшыліся. Кошты ж на тавары ў крамах у сувязі з дэвальвацыяй толькі павялічыліся.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках