19 траўня 2024, Нядзеля, 16:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі марак трапіў у палон да самалійскіх піратаў (Відэа)

5

29 кастрычніка ў 200 мілях ад Сейшэльскіх выспаў і ў 650 мілях ад узбярэжжа Самалі піраты захапілі тунцалоў Thai Union

Капітан захопленага піратамі тунцалова Thai Union Сяргей Харлан - грамадзянін Беларусі, аднак ён доўгі час жыў у Калінінградзе пасля сканчэння Калінінградскай вышэйшай інжынерна-марской вучэльні. Пра гэта 30 кастрычніка паведаміў Уладзімір Агурцоў, дырэктар Заходняга марскога агенцтва «Флот-Кадры», якое наймала маракоў на судна Thai Union.

«Я пацвярджаю, што 23 члены экіпажу Thai Union - калінінградцы, капітан судна Сяргей Харлан - хоць і жыве зараз у Беларусі, але вучыўся ў Калінінградзе», - сказаў кіраўнік круінгавай кампаніі.

Паводле апошняй інфармацыі, працягнуў Агурцоў, судна рухаецца на Самалі пад аховай піратаў, следам за ім ідзе ангельскі фрэгат з верталётам, перадае ІА Regnum.

«У нядзелю ён у лепшым выпадку падыдзе туды», - сказаў Агурцоў.

На борце судна акрамя беларуса знаходзяцца 22 расейцы, два філіпінцы і два грамадзяніны Ганы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках