7 траўня 2024, aўторак, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус, капітан захопленага самалійскімі піратамі карабля, паранены

4

Піраты, якія захапілі рыбалоўнае судна Thai Union 3 і адагналі яго ў самалійскі порт Харадхера, адвезлі на бераг беларуса, які ўзначальваў экіпаж, дзе ён быў шпіталізаваны.

Паводле словаў саміх захопнікаў, капітан Сяргей Харлан быў паранены пры захопе судна. Раней старэйшы памочнік капітана, расеец, паведамляў, што ніхто з членаў экіпажу не пацярпеў, паведамляе Корреспондент.net.

Між тым, паводле дадзеных СМІ, судаўладальнік Thai Union 3 вырашыў абмежаваць кантакты з прэсай з мэтай недапушчэння ўцечкі інфармацыі пра хаду перамоваў з піратамі. Такое рашэнне было прынята, нягледзячы на пярэчанні з расейскага боку.

Піраты таксама адвезлі на бераг траіх членаў гішпанскага рыбалоўнага судна Alacrana, якое было прыгнана імі ў той жа порт. Запатрабаваўшы ў Гішпаніі вызваліць двух сваіх таварышаў, самалійцы прыстрашылі ў адплату аддаць гішпанскіх рыбакоў чальцам сем'яў арыштаваных піратаў.

Тунцалоў Thai Union 3, які ішоў пад сцягам Тайланда, быў захоплены самалійскімі піратамі ў Індыйскім акіяне 29 кастрычніка. Экіпаж судна складаецца з 27 чалавек, у тым ліку 22 пражываючых у Калінінградскай вобласці расейцаў і капітана-беларуса, які таксама працяглы час пражывае ў Калінінградзе.

Па факце захопу Thai Union 3 СКП РФ узбудзіў крымінальную справу па 126 артыкуле УК РФ (выкраданне чалавека).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках