26 красавiка 2024, Пятніца, 23:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паранены беларускі капітан дагэтуль знаходзіцца ў заложніках у піратаў

2

Капітан рыбалоўнага судна Thai Union3, якое было захоплена піратамі, па-ранейшаму не шпіталізаваны і застаецца на караблі.

Беларус Сяргей Харлан, капітан захопленага судна, у нядзелю выходзіў на сувязь. Пра гэта «Еўрарадыё» паведамілі ў калінінградскай кампаніі «Заходняе марское агенцтва «Флот кадры», якое займалася працаўладкаваннем маракоў на судна.

Капітан пацвердзіў, што сапраўды быў паранены ў руку, аднак аспрэчыў інфармацыю пра тое, што яго змясцілі ў бальніцу горада Харадхер, як паведамлялася раней. Ён і яго каманд па-ранейшаму знаходзяцца на караблі. Сума выкупу пакуль што не агучваецца. У агенцтве «Флот-кадры» адзначылі, што перамовы могуць зацягнуцца надоўга.

Нагадаем, што тунцалоў Thai Union 3, які ішоў пад сцягам Тайланда, быў захоплены самалійскімі піратамі ў Індыйскім акіяне 29 кастрычніка. Экіпаж судна складаецца з 27 чалавек, у тым ліку 22 пражываючых у Калінінградскай вобласці расейцаў і капітана-беларуса, які таксама працяглы час пражывае ў Калінінградзе.

Па факце захопу Thai Union 3 СКП РФ узбудзіў крымінальную справу па 126 артыкуле УК РФ (выкраданне чалавека).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках