7 траўня 2024, aўторак, 21:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі выпусцілі першую партыю ноўтбукаў: называюцца яны «Калега»

68

Адкрытае акцыянернае таварыства "Менскае вытворчае аб'яднанне вылічальнай тэхнікі" выпусціла першую партыю айчынных ноўтбукаў.

Як рапартуе афіцыйнае агенцтва БелТА, беларускія ноўтбукі "Калега" з дыяганаллю дысплея ад 14 да 19 дзюймаў уяўляюць з сябе поўнае мабільнае рашэнне для карыстальнікаў, якія патрабуюць высокай прадуктыўнасці пры працы з графікай. Падчас распрацовак тэхнікі ўжытыя самыя перадавыя інавацыі. Да прыкладу, у шырокаэкранных дысплеях выкарыстаная новая тэхналогія для плоскапанэльных манітораў, дзякуючы якой малюнак адрозніваецца высокай выразнасцю і яркасцю. Ноўтбукі абсталяваныя таксама маніторамі з шырокім вуглом агляду (да 140 і больш градусаў).

На думку БелТА, ноўтбукі "Калега" не саступаюць па прадукцыйнасці поўнамаштабнай настольнай кампутарнай сістэме за кошт выкарыстання новых магутных працэсараў Intel Core Duo ці Core 2 Duo, разлічаных на адначасовую апрацоўку некалькіх задачаў. Графічная карта стварае складаныя трохмерныя малюнкі і прэзентацыі з высокай візуальнай выразнасцю. Хуткадзейныя жорсткія дыскі вялікай ёмістасці дазваляюць захоўваць складаныя файлы, а мабільная сістэма абароны захоўвае інфармацыю нават у выпадку ўдараў і вібрацыі.

Акрамя ноўтбукаў высокай прадукцыйнасці прадпрыемства таксама прапаноўвае сваім спажыўцам мадэлі бюджэтнай катэгорыі з больш простымі тэхнічнымі характарыстыкамі.

Менскае вытворчае аб'яднанне вылічальнай тэхнікі створанае ў 1956 годзе. У 1960 годзе выпусціла першую айчынную ЭВМ. У 2004 годзеу аб'яднанне ператворанае ў адкрытае акцыянернае таварыства. Асноўная прадукцыя прадпрыемства - камутацыйныя прылады, персанальныя ЭВМ, друкаваныя платы, касавыя апараты, блокі засцерагальнікаў і рэле, асвятляльныя прыборы, аўтаматычныя тэлефонныя станцыі "Бэта М". Аб'яднанне вырабляе таксама сцелажнае абсталяванне і вырабы для аўтатрактарабудавання.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках