18 траўня 2024, Субота, 5:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы становяцца вегетарыянцамі

30
Беларусы становяцца вегетарыянцамі

І ЗЛЖ тут ні пры чым.

Продажы сырога неперапрацаванага мяса падаюць з 2019 года, а ялавічына ўвогуле практычна знікла са стала беларусаў. У той жа час расце попыт на перапрацаваныя прадукты з мяса, піша сайт «Белорусы и рынок».

У 1 квартале 2024 года раздробныя продажы сырога мяса скараціліся на 0,6% да таго ж перыяду мінулага года, кажуць звесткі Белстата. За ўвесь 2023 яны зменшыліся на 4,6%, а за апошнія пяць гадоў падзенне дасягнула 20%. Так, калі ў 2018 годзе было прададзена 349,7 тысячы тон мяса, у тым ліку птушкі і субпрадуктаў, то за 2023 год - толькі 280 тысяч тон.

Як мянялася дынаміка за першы квартал цягам 7 гадоў, паказана на графіку.

Пры гэтым спрэс выходзіць з дыеты беларускага народа ялавічына. У 1 квартале гэтага года ўдалося прадаць менш за тысячу тон гэтага мяса, што на 9,3% менш, чым у тым жа квартале мінулага года. Цяперашняе скарачэнне адбываецца пасля працяглага абвалу 2019-23 гадоў - тады падзенне дасягала 20-25% штогод.

Шматгадовы рух уніз таксама дэманструе свініна. Попыт на курыцу падаць перастаў - за першы квартал яе прададзена 30 тысяч тон (1%). Аднак продажы гэтага прадукту зніжаліся ў мінулым і пазамінулым годзе па 4-6%.

ЗЛЖ тут ні пры чым

Можна падумаць, што беларусы ўслед за модай багатых еўрапейскіх краін замяняюць мяса больш дыетычнымі прадуктамі. Аднак дынаміка попыту на рыбу таксама адмоўная: у першым квартале яе продажы скараціліся на 2%, падалі яны таксама і ў 2022-23 гадах.

Разам з тым расце спажыванне зусім не дыетычных прадуктаў мясаперапрацоўкі: за першы квартал яны дадалі 4,7% пасля росту на 4% у 2023 годзе. Грамадзяне не спяшаюцца адмаўляцца і ад мясных кансерваў - дынаміка попыту на іх схільная ваганням і рэагуе на крызісы. Так, у 2021 і 22 гадах продажы кансэрваў раслі, у 2023 - падалі, а ў пачатку 2024 зноў вярнуліся да росту (4,6%).

Чым яшчэ беларусы кампенсуюць паступленне бялку?

На гэтае пытанне адказаць цяжка, бо Белстат са сваёй статыстыкі чамусьці прыбраў малако і малочныя прадукты - як мяняліся іх продажы, мы не ведаем. З малочнай прадукцыі апублікаваныя звесткі толькі наконт сыроў, і яны выглядаюць прыгожа: беларускія грамадзяне павялічваюць куплю сыру ўжо другі год запар - за квартал яго прададзена 10,6 тысячы тон, гэта значыць, у дзесяць разоў больш, чым ялавічыны!

Таксама ўражальна выглядае спажыванне іншых далікатэсаў: продажы малюскаў і ракападобных за 1 квартал выраслі на 31% пасля 39% у 2023 годзе. Праўда, аб'ёмы спажывання гэтага прадукту невялікія: за квартал прададзена 2 тысячы тон. Але зноў жа, у параўнанні з ялавічынай гэтая колькасць ужо здаецца прыстойнай. І ўспамінаючы мэм пра «беларускія крэветкі», адзначым, што, паводле Белстата, 40% прададзеных малюскаў і ракападобных былі айчыннага паходжання.

Крыніцай бялку для беларусаў таксама служаць яйкі - іх продажы прырасталі за некалькі апошніх гадоў, а за 1 квартал гэтага года яны павялічыліся на 4%.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках