11 траўня 2024, Субота, 4:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галадоўка салідарнасці працягваецца

Новыя актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» уключыліся ў галадоўку салідарнасці з палітвязнямі.

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Уладзімір Лемеш і Максім Сергеец вышлі з галадоўкі салідарнасці з палітвязнямі Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым і Уладзімірам Асіпенкам, якую яны трымалі на працягу тыдня, паведамляе сайт europeanbelarus.org.

Замест іх галадоўку пачынаюць актывісты «Еўрапейскай Беларусі» Аляксандра Хаміцкая з Менска і Андрэй Бабіцкі з Барысава.

«Я пачаў галадоўку салідарнасці з палітвязнямі, таму што не магу спакойна глядзець, як у нашай краіне, у нашым грамадстве адбываюцца жахлівыя працэсы. Ніякае здаровае грамадства не павінна спакойна рэагаваць на такія рэчы як крымінальныя расправы над палітычнымі апанентамі, палітычныя забойствы... Мікалай Аўтуховіч трымае галадоўку ўжо 45 дзён, і яго жыццё ў небяспецы. З-за свайго маўчання і бяздзейнасці мы становімся саўдзельнікамі павольнага забойства. Зараз гэта Аўтуховіч, учора гэта Захаранка, Ганчар, Красоўскі, заўтра можа быць хто заўгодна. Асабліва жудасна, што ў першую чаргу ўлада б'е па свабодных, моцных і духоўных людзях, тых, кім краіна павінна ганарыцца. Таму я заклікаю ўсіх, хто шануе салідарнасць, далучыцца да акцыяў пратэсту і падтрымаць Мікалая Аўтуховіча і яго паплечнікаў», -- пракаментаваў сваё рашэнне Андрэй Бабіцкі.

Мікалай Аўтуховіч трымае галадоўку з 16 красавіка. Палітвязень пратэстуе супраць крымінальнага пераследу і таго, што яго справа фактычна не вядзецца. Мікалай Аўтуховіч патрабуе альбо накіраваць справу ў суд, альбо вызваліць яго пад падпіску аб невыяздзе. Таксама палітвязень патрабуе вызваліць Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенку, якія праходзяць па адной з ім справе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках