18 траўня 2024, Субота, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Электронны рубель падаражэў з-за букмекераў

3

Рэзкі рост курсу беларускага рубля да астатніх электронных валют, па ўсёй бачнасці, звязаны з падвышанай цікавасцю кліентаў букмекерскіх кантор да беларускага рубля.

Справа ў тым, што нядаўна ва Ўкраіне і Расеі ўступілі ў сілу законы, што абмяжоўваюць працу ігральнага бізнэсу, у тым ліку, і дзейнасць букмекерскіх фірм. Найбуйная букмекерская сетка ў СНД "Марафон" вымушаная была перавесці прыём ставак у беларускія рублі, паведамляе Electroname.com.

Паведамленне аб гэтым з'явілася на сайце канторы 2 ліпеня, пасля чаго беларускі рубель стаў рэзка даражэць. Попыт на WMB значна перавысіў прапанову. Да гэтага апынуўся не гатовы гарант WMB ААТ "Тэхнабанак", які мог бы ўмяшацца ў курсаўтварэнне і эмітаваць дадатковыя рублі для задавальнення ўзросшага попыту.

Ажыятажны попыт павінен хутка скончыцца. БК "Марафон" паведамляе, што пачне сваю працу ў інтэрнэце праз 3-4 тыдні на падставе брытанскай ліцэнзіі, якой валодае некалькі год. Грашовыя сродкі на кашалькі, адкрытыя на новым інтэрнэт-сайце, удзельнікі закладу змогуць пераводзіць як па Webmoney, так і па крэдытных картах.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках