17 траўня 2024, Пятніца, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усяго за паўгады медыкаменты падаражэлі на 21,1%

4

Кошты на медпрэпараты, якія растуць, сталі сапраўдным галаўным болем для спажыўцоў.

І ад яго, на жаль, не дапамагае пазбавіцца ніякі, нават самы эфектыўны анальгетык, адзначае газета «Рэспубліка».

Са снежня мінулага года па ліпень цяперашняга кошт медыкаментаў павялічыўся на 21,1 %, а за год – на 33,9 %, паведамляе Белстат. Такой «заўзятасцю» не валодаюць ніякія іншыя нехарчовыя тавары, сведчаць статыстычныя дадзеныя. Наведнікі апатэкаў не перастаюць скардзіцца на кошты, якія растуць, Міністрэства аховы здароўя шукае магчымасці іх утрымаць, а між тым аб'ёмы рэалізацыі павольна, але змяншаюцца. Наколькі гэта пагражае здароўю насельніцтва і «самаадчуванню» саміх вытворцаў?

У першым паўгоддзі, паводле дадзеных Белстата, у рэспубліцы прададзена лекавых сродкаў на 526,3 млрд. рублёў, ці каля 180 млн. даляраў. Пры гэтым рэалізацыя ў супастаўных коштах вырасла на 4,9 %. Вытворцы з нейкай настальгіяй узгадваюць ранейшыя гады, калі аб'ём фармацэўтычнага рынка "дадаваў" па 20-25%. У 2008-м насельніцтва купіла лекаў прыкладна на 600 млн. даляраў, што нядрэнна для такога невялікага рынка, як беларускі. Зрэшты, на фоне іншых краінаў сярэднедушавае спажыванне ў Беларусі не такое ўжо і вялікае – каля 60 даляраў на чалавека ў год (для параўнання: у Расеі – 80 даляраў, у ЗША – 700, ва Усходняй Еўропе – каля 200). Сёлета пастаўшчыкі лекаў на беларускі рынак наўрад ці могуць разлічваць і на такую сціплую лічбу.

Паводле дадзеных маніторынгу ЦМД «Фармэксперт», аптовыя продажы медпрэпаратаў праз аптэчныя сеткі за апошнія месяцы скараціліся практычна ў 1,5 разы – з 45,9 млн. даляраў у снежні 2008-га да 31,2 млн. даляраў у чэрвені 2009-га. Такую дынаміку можна было б спісаць на змену курсу рубля, але і колькасныя перамены ёй цалкам адпавядаюць. Так, у снежні праз аптэкі было прададзена 30 млн. упаковак лекаў, у той час як у чэрвені – толькі 21,3 млн.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках