28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея зможа накіроўваць войскі за мяжу без абвяшчэння вайны (Абноўлена)

23

Дзярждума РФ прыняла ў першым чытанні законапраект аб аператыўным выкарыстанні Узброеных сіл за межамі Расеі. Адпаведныя папраўкі ўносяцца ў закон «Аб абароне».

Законапраект прадугледжвае, што фармаванне УС РФ могуць аператыўна выкарыстоўвацца за межамі тэрыторыі Расеі для адбіцця нападзення на УС РФ ці іншыя войскі, якія дыслацыруюцца за межамі тэрыторыі РФ.

Апроч гэтага, яны могуць быць выкарыстаныя для адбіцця ці прадухілення агрэсіі супраць іншай дзяржавы, абароны грамадзян Расеі за мяжой, барацьбы з пірацтвам і забеспячэння бяспекі суднаходства. Рашэнне аб аператыўным выкарыстанні прымаецца прэзідэнтам РФ на падставе адпаведнай пастановы Савета Федэрацыі.

Агульная колькасць фармаванняў УС РФ, раёны іх дзеянняў, задачы, якія стаяць перад імі, і тэрмін іх выкарыстання вызначаюцца прэзідэнтам Расеі. Камплектаванне і забеспячэнне пазначаных фармаванняў ажыццяўляе Міністэрства абароны РФ.

Нагадаем, што ў дадзены момант такое выкарыстанне Узброеных сіл магчымае толькі ў двух выпадках – пры выкараненні тэрарыстычнай дзейнасці і пры рэалізацыі міжнародных дамоваў.

Нагадаем, ініцыятарам унясення ў закон паправак выступіў сам прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядзведзеў. Пры гэтым не хавалася, што такая неабходнасць выклікана леташнімі падзеямі ў Паўднёвай Асеціі: «Гэта звязана з вядомымі падзеямі, што адбыліся год таму. Гэтыя пытанні мусяць мець дакладную рэгламентацыю». Многія эксперты звязвалі своечасовую прапанову Мядзведзева з нядаўняй жорсткай сваркай з яго украінскім калегам Віктарам Юшчанкам. Нагадаем, расейскі прэзідэнт накінуўся тады на Юшчанку з рэзкай крытыкай яго «антырасейскай палітыкі», вінавацячы ўкраінскага прэзідэнта, у прыватнасці, у «няспынных спробах ускладаніць практычную дзейнасць Чарнаморскага флота Расеі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках