18 траўня 2024, Субота, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкія СМІ: Лукашэнка застаецца непрадказальным дыктатарам

10
Нямецкія СМІ: Лукашэнка застаецца непрадказальным дыктатарам

Лукашэнкаўскі рэжым спрабуе палепшыць імідж Беларусі піяраўскімі сродкамі, але мала робіць для паляпшэння рэальнага аблічча краіны, лічаць журналісты з Нямеччыны.

Нямецкі журналіст, кіраўнік рэдакцыі «Deutsche Welle» у Брусэлі Крысціян Трыпэ распавёў у эфіры радыёстанцыі, як Беларусь успрымаюць у Еўропе, у якім кантэксце пра яе ўзгадваюць палітыкі ў кулуарах і на паседжаннях Еўрапарламента.

Па словах Крысціяна Трыпэ, у Еўразвязе, у Брусэлі, Беларусь мае вельмі дзіўны імідж, а Лукашэнка ўспрымаецца як непрадказальны палітык. Нямецкі журналіст прыводзіць наступныя прыклады: то Лукашэнка збліжаецца з Расеяй, літаральна падлашчваецца да Масквы і Уладзіміра Пуціна, то як быццам ірве з ім, распачынае сваю гульню, кажа пра недапушчальнасць дамінавання Масквы, падладжваецца да Захада. Наагул непаслядоўная, непрадказальная асоба, якая не набыла вялікай павагі на Захадзе, рэзюмуе Трыпэ.

Журналіст лічыць, што беларускага кіраўніка ўспрымаюць у Брусэлі як усходне-еўрапейскага Кадафі - палітыка, ад якога можна чакаць чаго заўгодна, і які ў апошнія гады не зрабіў практычна нічога для паляпшэння іміджу сваёй краіны.

Беларусь успрымаецца як дыктатура

Так, у Еўропе можна сустрэць беларускіх студэнтаў, асобных людзей, але пастаянных кантактаў з Беларуссю няма, канстатуе нямецкі журналіст. Краіна, на яго думку, успрымаецца як дыктатура, зачыненая зона, у якую ўехаць цяжка і ў якой трэба ўвесь час чакаць нейкіх праблемаў, ускладненняў.

Гэта, натуральна, адпуджвае еўрапейцаў, якія прызвычаіліся да жыцця без межаў, кажа Трыпэ: «Ужо таму Беларусь асабліва нікога не прыцягвае, турыстаў з Еўропы туды едзе мала, краіна мала зрабіла для таго, каб кагосьці зацікавіць сабой». Таму ў Беларусі не можа не скласціся і пэўны імідж на Захадзе, лічыць журналіст.

Ён адзначае, што ў Брусэлі заўважаюць змену палітыкі Лукашэнкі ў апошнія месяцы, але адзначаюць і тое, што ўсе яго дзеянні няпэўныя, нявызначаныя, не бачна гатоўнасці да сумесных дзеянняў.

Беларусы больш арыентаваныя на Захад, чым на Расею

Крысціян Трыпэ думае, што і народ Беларусі быў бы рады большай вызначанасці ў дзеяннях Лукашэнкі. Вядома, што шмат хто ў Беларусі хацеў бы мець магчымасць ездзіць у Еўропу без візаў. Са сваіх паездак у Беларусь нямецкі журналіст вынес адчуванне, што людзі там больш арыентаваныя на Захад, чым на Расею. Лукашэнка мог бы больш зрабіць для бязвізавых зносінаў з Захадам, для выдачы стыпендыяў студэнтам, якія навучаюцца на Захадзе, падкрэслівае Трыпэ.

Ён упэўнены, што Лукашэнка інструменталізуе свае адносіны з ЕЗ, каб дамагчыся сваіх інтэрасаў у Расеі. У Брусэлі, па словах Трыпэ, існуе меркаванне, што Захад ніколі асабліва не прыцягваў Лукашэнку, а таму яго імідж, і, на жаль імідж краіны, не самы лепшы і наўрад ці можа хутка змяніцца.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках