28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску жорстка разагнаная акцыя пратэсту супраць уводу расейскіх войскаў (Фота, відэа)

190
У Менску жорстка разагнаная акцыя пратэсту супраць уводу расейскіх войскаў (Фота, відэа)

Збітыя і арыштаваныя дзесяткі апазіцыянераў, якія прынялі ўдзел у акцыі пад лозунгам «Не – расейскай акупацыі!».

Некалькі дзесяткаў актывістаў апазіцыі вышлі сёння на Кастрычніцкую плошчу з транспарантамі «Расейская армія , go home!», «Не расейскім войскам у Беларусі!», узнялі нацыянальныя беларускія бел-чырвона-белыя сцягі. На ўдзельнікаў акцыі адразу ж накінуліся супрацоўнікі АМАПа ў форме і цывільным. У людзей сталі вырываць расцяжкі, а затым жорстка збіваць. Апазіцыянераў кідалі на зямлю, збівалі нагамі і дубінкамі. Шмат хто з арыштаваных атрымаў сур'ёзныя траўмы. Супрацоўнікі міліцыі збівалі таксама дзяўчат і жанчынаў.

Нягледзячы на амапаўскія удары дубінак, ног і кулакоў, удзельнікі акцыі працягвалі скандаваць лозунг «Жыве Беларусь!».

Арыштаваныя дзесяткі чалавек. Сярод затрыманых каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка, кіраўнік Менскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, актывісты «Еўрапейскай Беларусі» Аляксандр Атрошчанкаў і Зміцер Бародка, лідэр «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч і шматлікія іншыя актывісты апазіцыі.

Людзі спрабавалі стаць на плошчы некалькі разоў. Але кожны новы выхад з транспарантамі жорстка душыўся амапаўцамі. На плошчу пад'язджаў аўтазак, і дэманстрантаў везлі ў аддзяленні міліцыі.

Перад пачаткам акцыі былі прэвентыўна затрыманыя больш за дзесяць апазіцыянераў. Такім чынам, агульная колькасць арыштаваных дэмакратычных актывістаў вылічаецца дзясяткамі.

У дачыненні да актывістаў апазіцыі, дастаўленых у Цэнтральны РУУС Менска, былі складзеныя пратаколы па артыкуле 23.34 КоАП -- «парушэнне правілаў правядзення масавых мерапрыемстваў». Усіх затрыманых уначы адправілі ў турму на Акрэсціна.

Акцыя пад лозунгам «Не – расейскай акупацыі!» праходзіла ў знак пратэсту супраць пачатку ваенна-стратэгічных вучэнняў «Захад-2009». Сёння ў Беларусь пачалі прыязджаць першыя эшалоны з расейскімі салдатамі.

Адной з мэтаў вучэнняў называецца ліквідацыя ўзброеных канфліктаў, але беларускія дэмакраты ўпэўненыя, што вучэнні, якія маюць адбыцца, нясуць пагрозу незалежнасці Беларусі. Ніколі раней на тэрыторыю нашай краіны не ўваходзіла такая колькасць расейскіх вайскоўцаў – з 12,5 тысячаў салдатаў, якія задзейнічаныя у вучэннях, 6 тысячаў – расейцы. У той жа час рознымі палітычнымі кіраўнікамі Расеі не аднойчы заяўлялася пра магчымы ўвод расейскіх войскаў у Беларусь у выпадку пагрозы рэжыму Лукашэнкі.

Фота ByMedia.net

Фота ByMedia.net

Фота ByMedia.net

Фотa "Наша Ніва", "Радыё Свабода", Reuters

Напісаць каментар 190

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках