12 траўня 2024, Нядзеля, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да +25°С будзе ў Беларусі 29 красавіка

Да +25°С будзе ў Беларусі 29 красавіка
Фота: Charter97.org

Без ападкаў.

Пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў чакаецца ў Беларусі 29 красавіка. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Варункі надвор'я будуць вызначаць антыцыклон з цэнтрам над Смаленскай вобласцю Расеі і цёплая паветраная маса, якая паступае з паўднёвага захаду Еўропы. У начны і ранішні час у асобных раёнах краіны будзе згушчацца слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні слабы, удзень месцамі ў заходніх раёнах парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 3-9 градусаў, на захадзе да 10-12. Удзень паветра прагрэецца да 19-25 градусаў. Атмасферны ціск будзе слаба расці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках