10 траўня 2024, Пятніца, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Беларусі не бачыць «надзённай неабходнасці» дапамагаць Гаіці

22

Гуманітарныя грузы і сваіх ратавальнікаў на Гаіці зараз паслаў увесь свет. Афіцыйны Менск над гэтым толькі думае.

Рашэнне аб накіраванні ў Гаіці гуманітарнага грузу ад Беларусі пакуль не прынятае - паведаміў міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі Энвер Барыеў, перадае БелТА.

Па словах міністра, у МНС Беларусі паступалі звароты з просьбай выказаць меркаванне з нагоды мэтазгоднасці накіравання ў Гаіці беларускіх спецыялістаў.

«Праблем шмат, мы правялі кансультацыі з МЗС, яны не бачаць у гэтым надзённай неабходнасці. Мы прадставілі свой пункт гледжання ва ўрад і Дзяржсакратарыят Савета Бяспекі. Калі дадуць загад - мы гатовыя сфармаваць гуманітарны канвой і групу ратавальнікаў», - сказаў Энвер Барыеў.

Адзначым, што раней генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун заклікаў сусветную супольнасць сабраць 562 мільёны даляраў, каб дапамагчы тром мільёнам пацярпелым гаціянам на працягу бліжэйшых шасці месяцаў. Многія адгукнуліся на заклік. Еўразвяз абвясціў напярэдадні, што выдзеліць 604 мільёны даляраў. ЗША ўжо ахвяравалі 100 мільёнаў ў выглядзе тэрміновай дапамогі, а самі жыхары за шэсць дзён пасля зелятрусу сабралі больш за 200 мільёнаў, перадае ІТАР-ТАСС.

У выніку землятрусу на Гаіці, паводле апошніх дадзеных мясцовых уладаў, загінулі каля 200 тыс. чалавек і 1,5 млн засталіся без прытулку. Так ці інакш землятрус закрануў 3 млн. чалавек - трэць насельніцтва краіны. Мацней за іншыя пацярпеў горад Леоган, размешчаны ў 19 км ад сталіцы. У горадзе, насельніцтва якога складае 134 тыс. чалавек, пацярпелі 90% будынкаў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках