2 траўня 2024, Чацвер, 20:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскіх крамах не прымалі банкаўскія карткі

31

Наведнікі менскіх крамаў у нядзелю ў разгар дня не маглі аплаціць сваю пакупку з дапамогай пластыкавых картак.

Як паведамілі «Інтэрфаксу» чытачы, у цэнтры беларускай сталіцы ніводная крама не прымала да разліку карткі.

У службе сэрвісу Банкаўскага працэсінгавага цэнтра паведамілі, што мелі месца збоі ў сістэме, аднак па стане на 14.40 нядзелі праца плацёжных тэрміналаў адноўленая.

У той жа час у службе сэрвісу працэсінгавага цэнтра не змаглі паведаміць, колькі часу не працавалі тэрміналы, а таксама меў месца лакальны збой ці аперацыі з пластыкавымі карткамі былі немагчымыя ва ўсіх крамах Менска. «У мяне няма такіх звестак», - сказала аператарка.

Як ужо паведамляў сайт charter97.org, у Беларусі ў апошні час ужо некалькі разоў узнікалі сітуацыі, калі масава не працавалі банкаматы, і людзі не маглі зняць са сваіх картак грошы. Супрацоўнікі банкаў апраўдвалі гэта тым, што збоі нібыта звязаныя з праграмным забеспячэннем - у сістэме завёўся вірус, які ніяк не могуць пераадолець.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках