18 траўня 2024, Субота, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкая прэса: Rammstein – вораг № 1 у Беларусі

95

Нямецкія СМІ абмяркоўваюць скандал вакол канцэрту вядомай групы Rammstein у Менску.

«Rammstein - вораг дзяржавы № 1. Беларусь трывожыцца», «Rammstein абвешчаныя ворагам дзяржавы ў Беларусі», «Занадта жорсткія для Беларусі».

Такімі загалоўкамі, як паведамляе газета «Наша Ніва», адгукнуліся на скандал вакол канцэрту Rammstein у Беларусі нямецкія і швейцарскія СМІ. Словы старшыні Грамадскага савета па маральнасці Мікалая Чаргінца пра тое, што нямецкі гурт можа разбурыць беларускую дзяржаўнасць, працытавалі Die Zeit, Stern, Sueddeutsche Zeitung, Bild і іншыя.

Змест артыкулаў у нямецкай прэсе прыблізна аднолькавы: кароткі пераказ заявы Чаргінца ад 22 лютага, а таксама кароткая інфармацыя пра сённяшнюю Беларусь.

«Беларуссю кіруе Аляксандр Лукашэнка, якога называюць «апошнім дыктатарам Еўропы ». (...) Беларускія ўлады ў апошні час узмацнілі кантроль над Інтэрнэтам. (...) Таксама ў 2009 годзе была заснаваная Камісія па маралі (Грамадскі савет) для крытыкі, уціску свабоды самавыяўлення. Назіральнікі падазраюць, што ўлады актывізавалі свае дзеянні супраць іншадумцаў, таму што Лукашэнка ў чарговы раз будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах», - піша Die Zeit.

Напісаць каментар 95

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках