18 траўня 2024, Субота, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаргінец: «Rammstein» слухалі тэрарысты з Беслана (Відэа)

156

Кіраўнік Савета па маральнасці паказаў «жахлівыя» фатаграфіі з канцэртаў нямецкага гурта.

У відэаінтэрв'ю агенцтву БелаПАН Мікалай Чаргінец зноў заявіў, што гурт «Rammstein», які выступіць 7 сакавіка з канцэртам у Менску, услаўляе фашызм і амаральнасць. Кіраўнік Грамадскага савета па маральнасці заявіў, што тэрарысты, якія захапілі школу ў Беслане некалькі гадоў таму, пасля затрымання прызнаваліся, што на злачынныя дзеянні іх натхняла менавіта творчасць «Rammstein».

На думку Чаргінца, гэты гурт можа «прычыніць урон маральнасці і чалавечнасціў нашай краіне», паколькі на яго канцэрты ходзяць маладыя людзі з няўстойлівай псіхікай. «Трэба разбірацца з гэтым гуртом. Калі нельга забараніць, дык трэба прагледзець напярэдадні гэты канцэрт, трэба запатрабаваць ад гасцей, каб яны не ўчынялі такіх здзекаў з псіхікі нашай моладзі», - заявіў чыноўнік.

Астатняе можна ўбачыць на відэа.

Напісаць каментар 156

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках